струнабето́н, ‑у, м.
Спец. Жалезабетон, арматура якога складаецца з прамалінейна нацягнутых жалезных прутоў.
стру́ніцца, ‑ніцца; незак.
Зал. да струніць.
стру́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.
Спец. Звязваць струной, рэменем (звычайна морду злоўленай жывёліны). Струніць воўка.
стру́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Памянш.-ласк. да струна (у 1, 2 знач.).
•••
Слабая струнка (струна) каго, чыя — найбольш чуллівая, уразлівая рыса, асаблівасць характару, на якія лёгка ўздзейнічаць.
У струнку — прама, навыцяжку, трымаючы рукі на нівах (стаць, стаяць, выцягнуцца).
Хадзіць па струнцы гл. хадзіць.
стру́ннік, ‑а, м.
Разм. Музыкант, які іграе на струнным шчыпковым інструменце. Да тых, у каго фартэпіяна не з’яўляецца прафіліруючым інструментам, патрабавалі па ігры на фартэпіяна наогул меншыя, чым да струннікаў. «Маладосць».
стру́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да струны (у 1 знач.), які ўтвараецца струной. Струнны перабор. □ Стары музыка і цяпер чуе гэтую струнную песню... Яна .. наводзіць на ўспаміны. Кулакоўскі. // Падобны на гук струны; гучны, музыкальны. Замлее лес — такая ціш, І толькі пчолы струнным звонам Гудуць працягла роўным тонам Ды прашмыгне лясная мыш. Колас.
2. Са струнамі, які ўтварае музыкальныя гукі струнамі. У школе я займаўся ў гуртку струнных інструментаў разам з Родзькам і іграў на мандаліне не горш, чым ён на сваім гармоніку. Даніленка. // Які складаецца з такіх інструментаў. Струнны квартэт. Струнны аркестр.
струп, ‑а, м.
Корка, якая зацягвае паверхню або краі раны, ранкі пры іх зажыванні. Сек .. [Макара] канчуром кабеля Сямён Агрызка. Біў не моцна, але ўсё ж рассек скуру, і цяпер на тых месцах выраслі чорныя, крывавыя струны. Асіпенка.
струпава́ты, ‑ая, ‑ае.
У струнах, пакрыты струнамі. Бегаў па сяле басаногі і струпаваты Рыгор Караневіч. Скрыган.
стру́павы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да струпа.
струпе́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Ледзь жывы. На возе розная надоба: Мяшочкі, посцілкі, вузлы, А ў гэтых бэбахах — малы. Ляжыць струпелы ад хваробы. Колас. // Які стаў трупам.