стараабло́жны, ‑ая, ‑ае.
Які даўно не апрацоўваўся (пра ворную зямлю). Стараабложныя землі.
старабелару́скі, ‑ая, ‑ае.
Які звязаны з развіццём беларускай народнасці, мовы, культуры ў перыяд 14–17 стст. Старабеларускія помнікі пісьменнасці.
старава́ты, ‑ая, ‑ае.
Ужо не малады, крыху стары (у 1, 3 знач.). [Дзяўчына:] — А Даніла стараваты, А Кірыла сумнаваты, Выйду замуж я за Саву, Працавіты ён на славу. Дзеружынскі. — Здаецца, нічога, — адказаў ветэрынар, гледзячы каню ў зубы. — Стараваты, ды не зусім. У абоз. Якімовіч. // Не новы, устарэлы. [Васіль Ігнатавіч:] — Тут замінка ў тым, што ў цябе, Патапавіч, іншы раз думкі крыху стараватыя. Кулакоўскі.
стараве́р, ‑а, м.
Чалавек, які належаў да адной з рэлігійных груп, што не прынялі царкоўных рэформ 17 ст. у Расіі і варожа адносіліся да афіцыйнай праваслаўнай царквы. Хоць .. [пісар] чалавек і малады, — яму толькі дваццаць восем гадоў, — але барада вырасла, як у добрага старавера. Колас. [Лявон:] А чаму стараверы выйгралі [справу па судзе], хоць пазней за бацькавага дзеда ў Барках пасяліліся? Купала. Дзяды дзядоў хадзілі стараверамі, Народы гладзілі чарней ад засланкі. Барадулін. // перан. Чалавек, які прытрымліваецца ўстарэлых звычаяў, прывычак, густаў і пад. Літаратурныя стараверы, эстэтычны густ якіх выхаваўся па папулярным шырспажыве, не зразумеўшы тое новае, што выходзіць з-пад пяра мастака, накідваюцца на яго з абвінавачваннямі. Пшыркоў.
стараве́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Жан. да старавер.
стараве́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стараверства, старавера. [Бэла] жыла насупраць стараверскіх могілак, густа зарослых кашкай, акацыямі і старымі бярозамі. Асіпенка.
стараве́рства, ‑а, н.
Сукупнасць рэлігійных груп і цэркваў у Расіі, якія не прынялі царкоўных рэформ 17 ст. і сталі апазіцыйнымі або варожымі да афіцыйнай праваслаўнай рэлігіі. // перан. Прытрымліванне ўстарэлых звычаяў, прывычак, густаў і пад.
стараво́рны, ‑ая, ‑ае.
Які даўно апрацоўваецца (пра зямлю).
стараво́рыўны, ‑ая, ‑ае.
Які здаўна падвяргаецца ворыву. Стараворыўныя землі. □ Дзямід Сыч накіраваўся на стараворыўны тарфянік першай брыгады. Паслядовіч. Тарфяныя глебы як цалінныя, так і стараворыўныя, патрабуюць глыбокага ворыва. «Беларусь».
старада́ўнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць старадаўняга (у 1 знач.); даўнасць узнікнення, існавання чаго‑н. Старадаўнасць звычаяў. // Вельмі далёкія часы, далёкае мінулае. Жыццё не знае старасці — Яно не мае меж: З глыбокай старадаўнасці Да нас прыходзіць верш. Непачаловіч.
2. звычайна мн. (старада́ўнасці, ‑ей). Помнім далёкага мінулага. Паспрабуйце не мінаць хуткім крокам і безуважнымі вачыма помнікі старадаўнасці — песні, карціны, скульптуры, будынкі. Лужанін.