Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інфармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., каго-што.

Даць (даваць) інфармацыю (у 2 знач.); азнаёміць (азнаямляць) з чым‑н. [Рэдактар] заўсёды інфармаваў [загадчыкаў аддзелаў] пра рашэнні бюро гаркома партыі. Сабаленка.

інфарма́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Асоба, якая дае якую‑н. інфармацыю ў выглядзе адказаў на пытанні даследчыка. Спіс інфармантаў. Інфарманты старэйшага пакалення.

інфарма́тар, ‑а, м.

1. Той, хто інфармуе, паведамляе пра што‑н. — Як жа мне ўзяць на сябе.. ролю даносчыка, ролю шпіка? — У вас вельмі адсталыя, аднак, уяўленні. Не шпік і не даносчык, а звычайны інфарматар. Лынькоў.

2. Тое, што і інфармант. Машынскі адкрыў у асобе Пяткевіча надзвычай добрага інфарматара і ад яго запісаў многа этнаграфічных матэрыялаў. Саламевіч.

інфарма́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Дысцыпліна, якая вывучае структуру і агульныя ўласцівасці навуковай інфармацыі, а таксама заканамернасці яе стварэння, перабудовы і выкарыстання ў розных сферах чалавечай дзейнасці.

інфарматы́ўнасць, ‑і, ж.

Колькасць звестак, элементаў зместу; насычанасць зместам. Інфарматыўнасць сувязі. Інфарматыўнасць сігналу.

інфарматы́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які характарызуецца той або іншай ступенню інфарматыўнасці.

інфармацы́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць інфармацыйнага.

інфармацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інфармацыі. Інфармацыйнае паведамленне. Інфармацыйнае бюро. Інфармацыйны бюлетэнь.

•••

Інфармацыйная мова гл. мова.

інфарма́цыя, ‑і, ж.

1. Тое, што і інфармаванне.

2. Паведамленне аб становішчы спраў у якой‑н. галіне, аб чыёй‑н. дзейнасці і пад.; звесткі аб чым‑н. Атрымаць інфармацыю. Бюро тэхнічнай інфармацыі. Палітычная інфармацыя. □ Камбінацыя трох прыяцеляў заключалася ў тым, каб падбіць Саўку за пэўную ўзнагароду звязацца з тулягамі, паўстаўшымі супроць багацеяў, і даваць аб іх інфармацыю. Колас. Неўзабаве Юзік меў ад Аннушкі і Каліны поўную інфармацыю аб камендатуры. Няхай. // Артыкул, нататка інфармацыйнага характару. Апублікаваць інфармацыю з месц. □ Васіль Сымонавіч прачытаў інфармацыю «З залы суда», пацікавіўся прагнозам надвор’я. Арабей.

3. Сукупнасць якіх‑н. звестак, ведаў. Паток інфармацыі.

4. Звесткі, сігналы аб навакольным свеце, якія ўспрымаюць арганізмы ў працэсе жыццядзейнасці. Інфармацыя праз органы пачуццяў перадаецца ў мозг.

5. Звесткі, якія з’яўляюцца аб’ектам захоўвання, перадачы і перапрацоўкі. [Назвы паселішчаў] з далёкага мінулага нясуць нам інфармацыю пра нашых продкаў, пра ўклад народнага жыцця. «Маладосць».

6. Сукупнасць колькасных даных, выражаных пры дапамозе лічбаў, крывых або графіка, якая выкарыстоўваецца ў зборы і апрацоўцы якіх‑н. звестак. Даныя тэлеметрычнай інфармацыі. З борта штучнага спадарожніка Зямлі наступае навукова-тэхнічная інфармацыя.

7. У біялогіі — сукупнасць хімічна закадзіраваных сігналаў, якія перадаюцца ад аднаго жывога аб’екта другому (ад бацькоў патомкам) або ад адных клетак, тканак, органаў другім у працэсе развіцця арганізма.

•••

Тэорыя інфармацыі гл. тэорыя.

[Ад лац. informatio — растлумачванне.]

інфармбюро́, нескл., н.

Інфармацыйнае бюро.