ціка́ўнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць цікаўнага. У .. [Вінгеля] была нейкая падатлівасць, мяккасць, своеасаблівая цікаўнасць да ўсяго. Чорны. Людскую цікаўнасць можна лёгка зразумець: не толькі ў былой палескай глухамані, але наогул ва ўсёй Беларусі такія магутныя земснарады працуюць упершыню. Дадзіёмаў.
2. Жаданне, імкненне ўсё ўведаць, убачыць. Некалькі рабочых з цікаўнасцю пазіралі работу вадалазаў. Лынькоў.
ціка́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які імкнецца ўсё ўведаць, убачыць ва ўсіх падрабязнасцях. [Стрэлачнік] быў чалавек цікаўны і вельмі любіў прачуць сёе-тое. Колас. Цікаўныя суседкі адна за адной падбягалі зірнуць на Сташэвічаў лён. Чарнышэвіч. / у знач. наз. ціка́ўны, ‑ага, м.; ціка́ўная, ‑ай, ж. Вакол напіралі цікаўныя, падскаквалі, каб убачыць, каго злавілі. Хомчанка. Сабраліся члены прафкома, прафоргі і так цікаўныя. Карпюк. // Які выяўляе жаданне ўсё ўведаць, убачыць. [Раман] нават не заўважыў цікаўных і не вельмі спагадлівых позіркаў сваіх таварышаў па рабоце. Чарнышэвіч.
2. Які пашырае свой кругагляд, папаўняе веды; дапытлівы. Многаму навучыла яго [Тураўца] — уважлівага, цікаўнага — партыйная работа. Мележ.
ці́каць, ‑ае; незак.
Ціха і мерна панукваць (звычайна пра гадзіннік і гадзіннікавы механізм). Будзільнік спакойна цікаў на стале. Гроднеў. Ледзь чутна цікаў гадзіннікавы механізм заведзенай міны. Шамякін. // Утвараць гукі, падобныя да цікання гадзінніка. Ці помніш, сцежка ціхая, Абцасікі вясёлыя? Трывожна сэрца цікае, З тугой гляджу наўкола я. Барадулін.
ціко́зны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да ціку 1. Цікозная сутарга.
цік-та́к, выкл.
Ужываецца гукапераймальна для абазначэння цікання гадзінніка або іншага ціхага і мернага пастуквання. На сцяне аднатонна — цік-так, цік-так — рабілі сваю справу ходзікі. Гроднеў.