фарбава́льня, ‑і, ж.
Майстэрня або цэх, дзе фарбуюць тканіны.
фарбава́льшчык, ‑а, м.
Рабочы, спецыяліст па фарбавальнай справе.
фарбава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. фарбаваць (у 1, 3 знач.).
фарбава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад фарбаваць.
2. у знач. прым. Пакрыты фарбай. Фарбаваная падлога. □ Гаспадар прырыхтаваў ужо.. [салдату] лапці, .. вопратку — кароткую, з фарбаванага палатна. Чорны.
фарбава́р, ‑а, м.
Спец. Рабочы тэкстыльнай вытворчасці, заняты прыгатаваннем фарбы для афарбоўкі тканін.
фарбава́рны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Звязаны з прыгатаваннем фарбы для афарбоўкі тканіны.
фарбава́рня, ‑і, ж.
У тэкстыльнай вытворчасці — памяшканне, дзе вараць фарбы.
фарбава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрывацца або насычацца фарбай, падвяргацца ўздзеянню фарбы. // Прымаць які‑н. колер, адценне. Сапраўды, трохі прадзімала: праз шчыліны веяў вільготны, дрыготкі павёў. Свет штохвілінна фарбаваўся ў сіняе і чорнае, палосамі. Караткевіч.
2. Разм. Падмалёўваць губы, твар, валасы.
3. Зал. да фарбаваць (у 1 знач.).
фарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак., каго-што.
1. Пакрываць, насычаць фарбай, падвяргаць афарбоўцы. Фарбаваць падлогу. Фарбаваць тканіны. □ Дзяўчаты ў камбінезонах і ў спяцоўках паспешліва і любоўна фарбавалі асвятляльныя мачты. Карпаў. [Хлопчык:] — Глянь, хто гэта туды [на дах] узлез? Што ён робіць? [Маці:] — Маляр. Дах фарбуе, каб не цёк. Гарбук. // Надаваць колер, афарбоўку. Фарбуе сонца ліст асіны, а ў сэрцы радасць і вясна. Дзень добры, родная краіна! Дзень добры, Беларусь мая! Машара. Чырвоная прозалаць захаду фарбавала не толькі край неба, але і ўсё наваколле ў мяккі ружовы колер прадвесня. Сабаленка.
2. Разм. Пэцкаць (пра нетрывала, недабраякасна афарбаваныя рэчы).
3. Падмалёўваць сабе вусны, бровы і пад. Тамара не разумее: навошта фарбаваць вусны? Ермаловіч. // Перафарбоўваць у іншы колер. Фарбаваць валасы.