усыпі́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., каго-што.
1. Выклікаць сон, прымусіць заснуць. Усыпіць дзіця. // Прымусіць заснуць пры дапамозе снатворных сродкаў, гіпнозу. Усыпіць хворага перад аперацыяй.
2. перан. Аслабіць увагу каго‑н. да чаго‑н., прытупіць пільнасць. Каб усыпіць падазрэнні немцаў, Заслонаў павінен так дзейнічаць, каб самі па сабе ўзнікалі падазрэнні ў сваіх. «Полымя». Але і.. [Булай] быў не лыкам шыты, умеў усыпіць падазрэнні і сумненні. Шыцік.
усыпле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. усыпляць — усыпіць.
усыплёны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад усыпіць.
усыпля́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Уст. Снатворны. Усыпляльныя парашкі.
2. Які выклікае сон, садзейнічае ўсыпленню. Усыпляльны шум дажджу.
усыпля́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да усыпляць.
усыпля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да усыпіць.
усыры́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што і чаго.
Абл.
1. Прыгаварыць да зняволення. [Пятро:] — Асудзілі [жонку] ўсё ж. Два гады ўсырычылі... Марціновіч. // Набіць. — Ой, баяцца цябе буду! — Пабаішся, як штаны здзяру ды трапкача ўсырычу. Паўлаў.
2. Даць з разлікам на пэўную выгаду. Але хлопец усё ж усырычыў.. [Арцёму] залатоўку. Машара. // Усадзіць шмат сродкаў за што‑н. [Вара:] — Клопат вялікі, што ні ў кога [тэлевізара] няма. — Няхай будзе ў нас першых. [Хілімон:] — Ды мо і грошы ўсе ўсырычыла за яе [штуковіну]. Сабаленка.
усыха́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. усыхаць — усохнуць.