Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

усціла́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. усцілаць — услаць.

усціла́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да услацца.

2. Зал. да усцілаць.

усціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да услаць.

усцяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да усцягнуць.

усця́гванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. усцягваць — усцягнуць.

усця́гвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да усцягнуцца.

2. Зал. да усцягваць.

усця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да усцягнуць.

усця́гнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад усцягнуць.

усцягну́цца, ‑цягнуся, ‑цягнешся, ‑цягнецца; зак.

Разм.

1. З цяжкасцю ўзысці, падняцца на верх чаго‑н. Ледзь усцягнуўся на зару. □ Стары давалокся да стала знясілены, усцягнуўся на край лавы і ўспёрся ўпалымі грудзямі на стол. Кірэенка.

2. Устаць, падняцца з пасцелі. Чаго ты ўсцягнуўся з тэмпературай?

усцягну́ць, ‑цягну, ‑цягнеш, ‑цягне; зак., каго-што.

1. Цягнучы, падняць наверх або з цяжкасцю ўзнесці, узвезці на што‑н. высокае. Матросы доўгімі вяроўкамі ўсцягнулі трап на ніжнюю палубу. Савіцкі. Коннік нагнуўся, схапіў Міхася пад пахі і ўсцягнуў у сядло. Машара. Худыя коні не маглі усцягнуць конку на пагорак. П. Ткачоў.

2. Разм. Надзець, апрануць з цяжкасцю што‑н. Карніцкі.. спрабаваў усцягнуць на нагу бот і не мог. Паслядовіч. // Накрыцца чым‑н.; нацягнуць на сябе што‑н. Вецер быў неспакойны, халодны, як крынічнай вадою абліваў шыю — прыйшлося ўсцягнуць на сябе посцілку. Мележ.