усуты́ч, прысл.
Вельмі блізка, ушчыльную. Пачатак [наступлення] быў ўдалы: за першыя суткі прарвалі адну моцную лінію абароны і падышлі ўсутыч да другой. Мележ. [Байцы] ішлі ўсутыч адзін каля аднаго, каб пры неабходнасці засланіць сваімі спінамі тых, што былі наперадзе. Кулакоўскі.
усухамя́тку, прысл.
Разм. Тое, што і сухама. Я адзеўся, памыўся, усухамятку паснедаў, з крана папіў вады і ўжо збіраўся ісці на цэлы дзень у пошукі работы, як бадзяга, што сачыў за мною, сказаў: — Можа ты мне пазычыш на пахмелку? Гурскі.
усу́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад усушыць.
усу́шванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. усушваць — усушыць.
усу́швацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да усушыцца.
2. Зал. да усушваць.
усу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да усушыць.
усу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Колькасць страчанага прадукта пры высыханні. Нормы ўсушкі. / у іран. ужыв. Калі ў краме ёсць нястача, Дык «усушка» там, няйначай, Ці «утруска», ці мо’ «мышы» — Так заўсёды ў актах піша. Крапіва.
усушы́цца, усушыцца; зак.
1. Стаць сухім, высушыцца.
2. Убавіцца ў вазе ў працэсе сушкі.
усушы́ць, усушу, усушыш, усушыць; зак., каго-што.
1. Зрабіць сухім, высушыць.
2. Убавіць у вазе ў працэсе сушкі.
3. перан. Разм. Давесці да схуднення, знямогі. Усушыла Гану ля Андрэя.