Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ту́шаны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад тушыць ​1.

ту́шаны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад тушыць ​2.

2. у знач. прым. Прыгатаваны тушэннем ​2. Тушаная капуста. □ Гаспадыня падала халаднік, за ім — маладую тушаную бульбу. Дуброўскі.

ту́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Памянш.-ласк. да туша (у 1 знач.); цела забітай жывёлы, птушкі і пад. невялікіх памераў. [Князь:] — Вэндзіць фазана будзеш як заўсёды на драўляным пілавінні з цукрам. І каб тушкі не дакраналіся адна да адной! Караткевіч. Штогод з Жлобіна ў буйныя цэнтры нашай краіны накіроўваюцца ў вагонах-халадзільніках тысячы скрынак з упакаванымі тушкамі «зялёных качанят». «Беларусь».

тушка́нчык, ‑а, м.

Млекакормячая жывёліна атрада грызуноў з вельмі доўгімі заднімі нагамі і хвастом, якая жыве ў пустынях і стэпах. Ратуючыся ад агню, на дарогу сыпаліся дажджом конікі, у дзікім спалоху кідаліся нам пад ногі тушканчыкі. Хомчанка.

тушо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Кансерваванае тушанае мяса. Свіная тушонка. □ — Хлеба няма больш, — пашкадаваў .. [кульгавы]. — Вёз хлеба, мусіць, не адолею тушонку тваю. Чыгрынаў.

тушо́ўка 1, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. тушаваць ​1.

2. Цені, штрыхі, якія наносяцца на малюнак, план, карту і пад. Палажыць тушоўку на малюнак.

тушо́ўка 2, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. тушаваць ​2.

тушы́льнік, ‑а, м.

1. Прыстасаванне для тушэння вугалёў.

2. Накрыўка для трубы самавара.

тушы́раваць, ‑рум, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго.

Спец.

1. У французскай барацьбе — пакласці (класці) праціўніка на лапаткі.

2. Злёгку ўдарыць (удараць) жывёліну пры дрэсіроўцы, у час цыркавога выступлення і пад.

тушы́цца 1, тушыцца; незак.

Зал. да тушыць ​1.

тушы́цца 2, ‑тушыца; незак.

1. Падвяргацца тушэнню ​2.

2. Зал. да тушыць ​2.

тушы́ць 1, тушу, тушыш, тушыць; незак., што.

Спыняць гарэнне чаго‑н.; гасіць. Сястра ўжо тушыла святло на калідоры. Асіпенка. Паравозы выпускала пару, тушылі топкі. Лынькоў. [Ігар] тушыў папяросу, тыкаючы яе ў дно сподка. Карпюк. // перан. Спыняць, заглушаць (якія‑н. пачуцці, каханне і пад.). Успамін пра брата астуджвае Васілісін голас, тушыць яе добрую ўсмешку, абуджае даўнюю крыўду і злосць. Васілевіч. Урэшце .. [Яраш] мог бы заклікаць на дапамогу сябра і разважлівую, спакойную Валянціну Андрэеўну, якая неаднойчы ўжо тушыла ўспышкі Галінай хваравітай рэўнасці. Шамякін. // перан. Не даваць развівацца, пашырацца чаму‑н. Хай льюцца песень грэлі Ад сэрца, ад душы. Яны людзей сагрэлі, Не буду іх тушыць. Пушча. / у вобразным ужыв. Зоры не паспявалі з’явіцца ўваччу, як успышка святла зноў тушыла іх. Чорны.

•••

Тушыць (гасіць) мяч — ударам зверху прызямляць (у валейболе, тэнісе і пад.).

Снег саломаю тушыць — рабіць якую‑н. бязглуздзіцу, глупства.

тушы́ць 2, тушу, тушыш, тушыць; незак., што.

Варыць на малым агні ў закрытай пасудзіне. Тушыць капусту. Тушыць мяса. Тушыць агародніну.

тушэ́, нескл., н.

Спец.

1. У музыцы — характар, спосаб дакранання (націск, удар) пальцаў выканаўцы пры ігры на фартэпіяна, што ўплывае на афарбоўку і выразнасці, гучання інструмента ў розных выканаўцаў.

2. У спорце — укол (удар) у фехтаванні. // Дотык барца абедзвюма лапаткамі да дывана, які абазначае паражэнне.

[Фр. toucher — чапаць, дакранацца.]