тупало́бы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Някемлівы, неразумны, няздольны; тупагаловы. Ды і што ім сказаць, Тупалобым і дзікім, Зразумець хіба могуць яны, Што таго ты жадаў, Каб у шчасці вялікім Людзі працы жылі На прасторы зямным. Тарас.
тупамо́рды, ‑ая, ‑ае.
З тупой, шырокай мордай (пра жывёлу). Шыракагруды, тупаморды звер прагна нюхаў .. паветра. Самуйлёнак.
тупані́на, ‑ы, ж.
Разм.
1. Тупанне нагамі, гукі гэтага тупання. Раптам, схамянуўшыся, Максім устае: над галавой чутна тупаніна. Значыць, параход пад’язджае да чарговага прыпынку. Каршукоў.
2. Хаджэнне па розных інстанцыях у сувязі з вырашэннем якой‑н. справы. Тупаніны было на цэлы месяц.
ту́панне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. тупаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Кацярына Аляксееўна зачыняе за ім дзверы, каб не чутно было яе тупання, і зноў бярэцца за работу, якой, здаецца, не будзе канца. Палтаран. Тупанне дзесяткаў ног, дзікія вокрыкі чуліся па вуліцы, калі падпольшчыкі праскочылі пад мастом і пачалі прабірацца далей па раўку. М. Ткачоў.
тупано́сы, ‑ая, ‑ае.
1. З шырокім або тоўстым носам, дзюбай (пра жывых істот). Тупаносая рыба. □ Мы гатовы былі расцалаваць свайго тупаносага хітрага грака Яшку. Ваданосаў.
2. З тупым, шырокім носам, наском (пра прадметы). Тупаносыя боты. □ Адборныя фашысцкія знішчальнікі, убачыўшы тупаносых ястрабкоў, уцякалі што было духу. Алешка.
тупары́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. З тупым, шырокім рылам, мордай. Тупарылы галавень. Тупарылы вяпрук. // Груб. З пляскатым, шырокім тварам (пра чалавека).
2. Які мае тупую, шырокую пярэднюю частку (пра прадметы). Тупарылыя баржы. Тупарылыя танкеткі. □ Тупарылыя чорныя грузавікі адзін за адным мільгаюць у кароткім абсягу шашы, які адкрываецца Шуравым вачам. Навуменка.
ту́пасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і стан тупога (у 4 знач.).
2. Разумовая абмежаванасць, някемлівасць. «Няхай жа пераканаюцца фрыцы ў сваёй тупасці і дурноце» — думаў цяпер Злобіч. М. Ткачоў. Суіснаваць я адмаўляюся. З хапугамі, што мруць ад скупасці, І з тым рэдактарам-забойцаю, Што рэжа добры верш ад тупасці. Панчанка.
ту́пат, ‑у, М ‑пане, м.
Стук, шум ад удараў ног аб цвёрдую паверхню чаго‑н. пры хадзьбе, бегу і пад., а таксама самі такія ўдары. Конскі тупат. □ Толькі па тупату ног ахоўнік здагадаўся, што хлапчук апынуўся ў яго ззаду. Нядзведскі. [Сцяпан:] — Мае словы згубіліся ў тупаце цяжкіх ног, у гамонцы, у скрыпе дзвярэй. Пянкрат. Дрыжэлі сцены, сатрасалася падлога пад разухабістым тупатам ног, вухалі галасы. Лынькоў.
тупата́нне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. тупатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. У цішы, якая раптоўна наступае, чуваць цяжкае дыханне пакалечанага і паспешлівае тупатанне ног. Карпюк.
тупата́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча; незак.
Разм. Тое, што і тупацець. Чарнавокі бутуз-важак, схамянуўшыся і ўжо не азіраючыся на Дар’ю Сяргееўну, зухавата тупоча ножкамі. Ракітны.