Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

туберкулі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да туберкуліну. Туберкулінавая рэакцыя.

туберо́за, ‑ы, ж.

Шматгадовая дэкаратыўная травяністая расліна сямейства амарылісавых з белымі духмянымі кветкамі, эфірны алей якіх выкарыстоўваецца ў парфумерыі.

[Лац. tuberosa — пакрыты бугаркамі.]

туберо́завы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да туберозы. Туберозавы пах. // Атрыманы з туберозы. Туберозавы алей.

тубінстыту́т, ‑а, М ‑туце, м.

Інстытут, які займаецца даследаваннем туберкулёзу і выпрацоўкай эфектыўных мер барацьбы з ім.

ту́бус, ‑а, м.

Спец. Труба ў аптычных прыборах. Тубус мікраскопа.

[Лац. tubus.]

ту́былец, ‑льца, м.

Тое, што і туземец. Другія за шмаццё, за ром, За шкло, люстэркі, фарбы У тубыльцаў і ў іх багоў Выманівалі скарбы. Танк.

ту́былка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Жан. да тубылец.

ту́быльскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тубыльца, уласцівы яму.