Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мензу́ла, ‑ы, ж.

Спец. Інструмент, пры дапамозе якога робяцца тапаграфічныя здымкі.

[Ад лац. mensula — столік.]

мензу́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да мензулы. // Які робіцца, выконваецца пры дапамозе мензулы. Мензульныя здымкі.

мензу́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мензуркі.

мензу́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Шкляная пасудзіна з дзяленнямі для дакладнага адмервання вадкасці.

[Ад лац. mensura — мерка.]

менінгі́т, ‑у, М ‑гіце, м.

Запаленне абалонак галаўнога мозга.

[Ад грэч. meninx — мазгавая абалонка.]

мені́ск, ‑а, м.

Спец.

1. Увагнутая або выпуклая паверхня вадкасці ў капіляры.

2. Увагнута-выпуклая і выпукла-ўвагнутая лінза.

[Ад грэч. mēniskos — паўмесяц.]

мені́скавы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да меніска. Меніскавы тэлескоп.

менструа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да менструацыі. Менструальны перыяд.

[Ад лац. menstrualis — штомесячны.]

менструа́цыя, ‑і, ж.

Штомесячны матачны крывацёк у жанчыны, якая дасягнула палавой спеласці.

[Ад лац. menstruus — месячны.]

менструі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Быць у перыядзе менструацыі.