ледасе́к, ‑а, м.
Род тапара, кіркі, прызначаны для высякання прыступак у лёдзе пры ўзыходжанні на горы.
ледаскі́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Спец. Адтуліна ў плаціне для скідання лёду ў час ледаходу.
ледаспу́ск, ‑а, м.
Спец. Збудаванне ў гідравузлах для выдалення лёду перад плацінай.
ледаста́ў, ‑таву, м.
Замярзанне рэк, утварэнне суцэльнага нерухомага ледзянога покрыва; перыяд, у час якога назіраецца такое покрыза на рацэ, возеры, вадасховішчы. — Да вайны каля .. дуба стаяў курэнь, і ў ім з самай вясны аж да ледаставу жыў адзінокі бакеншчык. Краўчанка.
ледахо́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Рух лёду па цячэнню рэк вясной (у час раставання) і восенню (перад ледаставам); крыгаход. Пайшоў ледаход. Затрашчалі масты. А. Александровіч.
ледахо́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ледаходу. Ледаходны перыяд.
ледзь, прысл. і злучн.
1. прысл. Чуць, злёгку, нямнога. Ледзь жывы. Ледзь прабіваецца святло. Ледзь чутна. □ Каміны ледзь выглядалі з віхрастай саломы на стрэхах. Чорны. З ледзь улоўным слыху шорахам падала з дрэў пажоўклае лісце. М. Ткачоў.
2. прысл. Разм. Насілу, з вялікімі цяжкасцямі; ледзьве. Праваднік прыкметна прыбавіў кроку, мы ледзь паспявалі за ім. Анісаў. Лодка ледзь прадзіралася цераз гушчэчу зеляніны. Лобан.
3. прысл. (у спалучэнні з адмоўем). Амаль, чуць не. Госці склалі свае рэчы на падлозе, заняўшы імі ледзь не палову пакоя. Корбан. Зблізу, ледзь не з-пад ног, раптам, як стрэл, вырваўся пагрозны свіст. Мележ.
4. злучн. часавы. Ужываецца ў складаназалежных сказах з даданымі часу пры імгненнай змене падзей. Ледзь бліснула такая думка, і .. [Лялькевіч] увесь скалануўся, пачырванеў. Шамякін. / У спалучэнні з масавым злучнікам «толькі». Ледзь толькі вадзіцель марудна .. выпаўз з люка, Нолышаў паставіў яго ў струнку, сказаў ад сэрца некалькі сярдзітых слоў. Мележ.
•••
Ледзь вынесці ногі гл. вынесці.
Ледзь дацягнуць ногі гл. дацягнуць.
Ледзь дыхаць гл. дыхаць.
Ледзь ногі носяць гл. нага.
Ледзь ногі цягаць (валачы, перастаўляць) гл. цягаць.
Ледзь трымацца на нагах гл. трымацца.
ле́дзьве, прысл.
1. Насілу, з вялікімі цяжкасцямі. Зноў [Лабановіча і Садовіча]апанавалі балаголы і пачалі тузаць. Ледзьве адбіліся ад іх. Колас.
2. Разм. Тое, што і ледзь (у 3 знач.). У нядзелю ледзьве не ўвесь дзень маладыя былі разам. Дубоўка.
ледзяне́ц, ‑нца, м.
Цвёрдая празрыстая цукерка з застылай сумесі цукру з фруктовым сокам.