Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ке́льня, ‑і, ж.

Прылада муляра, тынкоўшчыка ў выглядзе трохвугольнай лапаткі для набірання і нанясення раствору на мур. На рыштаваннях новых дамоў у руках муляроў мільгалі кельні са свежым растворам. Якімовіч.

[Польск. kielnia.]

ке́льты, ‑аў; адз. кельт, ‑а, М ‑льце, м.

Плямёны індаеўрапейскай моўнай групы (сям’і), якія ў І тысячагоддзі да н. э. насялялі тэрыторыю Заходняй Еўропы.

ке́льцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кельтаў, належыць ім. Кельцкія мовы.