зму́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад змучыць.
зму́чвацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да змучыцца.
зму́чвацца 2, ‑аецца; незак.
Зал. да змучваць.
зму́чваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да змучыць.
зму́чваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да змуціць.
зму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Зведаўшы многа мук, знемагчыся, стаміцца. — Бацька мой змучыўся ў той рабоце, апух з голаду і памёр. Галавач. Пад гарою ў селяніна Конь прыстаў дарэшты: Бедны змучыўся, ні з месца, Хоць яго зарэж ты! Купала.
зму́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Мучэннямі давесці да поўнай знямогі. Змучыць допытамі і катаваннямі. // Крайне стаміць, знясіліць, прымусіўшы цяжка працаваць, зносіць нягоды і пад. Яўген быццам і не заўважаў ляснога хараства, працаваў з нейкім бяздумным шалам, нібыта хацеў змучыць сябе, знясіліць, заганяць цяжкай работаю. Савіцкі.
зму́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад змусіць.
2. у знач. прым. Які адбываецца па прымусу ці па неабходнасці, у залежнасці ад якіх‑н. абставін; вымушаны. Змушанае прызнанне. □ Колас насумаваўся ў змушаным расставанні з роднаю зямлёю, сніць і бачыць яе. Лужанін.
змуша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Зал. да змушаць.
змуша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да змусіць.