Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

змо́ра, ‑ы, ж.

Тое, што і зморанасць; стома. Яніна ідзе і ідзе шпарка, каб замарыцца і забыць пра ўсё. Але зморы няма. Мурашка. На дзяўчынку пала змора, Спіць яна ў полі чыстым. Броўка.

змо́ранасць, ‑і, ж.

Стан зморанага; бяссілле, стома ад цяжкай работы ці якога‑н. занятку. Хоць і вялікую зморанасць адчуваў Якаў, аднак спаў ноччу неспакойна. Кулакоўскі. Ад зморанасці ўвесь час заплюшчваліся вочы. Лупсякоў.

змо́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад змарыць.

2. у знач. прым. Абяссілены, стомлены цяжкай работай ці якім‑н. іншым заняткам. Тлее ў глыбокай яме аганёк... Соладка храпуць змораныя паўстанцы. Чарот. З якой прыемнасцю мокрыя, змораныя людзі размясціліся ў сухой пячоры! Маўр. // Які выяўляе стомленасць. Начальнік раптам пачырванеў, яго надзьмуты і змораны твар наліўся абурэннем. Быкаў.

змо́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да змарыцца.

2. Зал. да зморваць.

змо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да змарыць.

змо́ршчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зморшчыць.

2. у знач. прым. Пакрыты маршчынамі. Твар .. [бабкі] быў маленькі, зморшчаны, губы западалі ў рот, і гаварыла яна неяк мякка, нібы словы зліпаліся адно з адным. Скрыган. // З маршчыністым тварам. І хоць гэтай бяззубай, зморшчанай, як стары засушаны грыб, пляткарцы ніхто не верыў, але званіцу не бурылі. Ваданосаў.

3. у знач. прым. Пакарабачаны, пакрыты складкамі. [Да вады] прыліпала зморшчанае лісце. Чорны.

змо́ршчвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зморшчыцца.

2. Зал. да зморшчваць.

змо́ршчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зморшчыць.

змо́ршчка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Тое, што і зморшчына. Заняпалыя шчокі, глыбокія зморшчкі на твары гаварылі аб цяжка пражытыя жыцці. Лынькоў.

змо́ршчына, ‑ы, ж.

Разм.

1. Маршчына (на твары, на целе). Твар .. [чалавека] быў немалады, абветраны, парэзаны частымі зморшчынамі. Хадкевіч. На высокім ілбе ў Івана ляжалі глыбокія зморшчыны. Новікаў.

2. Няроўнасць, складка на чым‑н. Разгладзіць зморшчыны на вопратцы.