змадэлі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе.
Зак. да мадэліраваць.
зма́зацца, змажуся, змажашся, змажацца; зак.
1. Змазаць сабе што‑н. чым‑н. Змагацца вазелінам. Змагацца ёдам.
2. Разм. Спэцкацца, вымазацца чым‑н. Змагацца граззю.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сцерціся, размазацца (пра што‑н. намаляванае, напісанае і пад.). Штрыхі змагаліся.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расходавацца на змазку, змазванне. Увесь крэм змагаўся.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Разм. Аказацца малаэфектным, расплывістым; сажавацца, звесціся на нішто. — Не быць, Косця, вяселлю.. Усё змагалася... Мыслівец.
зма́заць, змажу, змажаш, змажа; зак., каго-што.
1. Пакрыць слоем чаго‑н. тлустага, вадкага; памазаць. Змазаць лыжы. Змазаць пісталет. □ Медсястра таропка змазала ёдам скуру навокал раны. М. Ткачоў.
2. Сцерці, размазаць (пра што‑н. намаляванае, напісанае і пад.). Змазаць фарбу рукой. // Зрабіць некантрастным, расплывістым (пераважна пры фатаграфаванні).
3. і без дап. Разм. груб. Моцна стукнуць (па твары, вуху і пад.). — Вось я ўжо калі-небудзь ды змажу,.. месца жывога на табе не пакіну. Лынькоў.
4. Разм. Запэцкаць, вымазаць што‑н. Змазаць сукенку.
5. Зрасходаваць на змазку, змазванне. Змазаць увесь дзёгаць.
6. перан. Разм. Пазбавіць эфекту; сапсаваць, звесці на нішто. [Міхась] думаў, што ўсе пачнуць хваліць хараство верша, захапляцца трапнасцю дэталей... Ажно гэты дзядзька Лявон змазаў усё. Дамашэвіч.
зма́зачны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для змазкі, змазвання. Змазачны матэрыял. Змазачны рэзервуар.
зма́званне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. змазваць — змазаць (у 1 знач.) і змазвацца — змагацца (у 1 знач.).
зма́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да змазацца.
2. Зал. да змазваць.
зма́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да змазаць.
змазгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак.
Разм. Дадумацца да чаго‑н., разабрацца ў чым‑н.
зма́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. змазаць і змазацца (у 1 знач.).
2. Рэчыва, якім што‑н. змазваюць. Лыжная змазка. □ Дол.. быў утаптаны і стракаты ад плямаў гаручага і змазкі. Быкаў.
зма́зчык, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца змазкай чаго‑н.