Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

землетрасе́нне, ‑я, н.

Моцнае хістанне паасобных участкаў паверхні зямлі, якое выклікаецца вулканічнымі або іншымі працэсамі. Землетрасенне разбурыла горад.

землеўлада́льнік, ‑а, м.

Асоба, якая карыстаецца зямлёй на правах прыватнай уласнасці. Буйны землеўладальнік.

землеўлада́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да землеўладальнік.

землеўлада́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да землеўладальніка. Землеўладальніцкі інтарэс.

землеўлада́нне, ‑я, н.

1. Уладанне зямлёй на пэўных умовах. Сацыялістычнае землеўладанне. Абшчыннае землеўладанне. Прыватнае землеўладанне.

2. Участак зямлі, які знаходзіцца ў чыім‑н. карыстанні.

землеўла́снік, ‑а, м.

Тое, што і землеўладальнік. Уся .. гаспода [Уладзімера] нагадвала сядзібу землеўласніка сярэдняй рукі. Колас.

землеўла́сніца, ‑ы, ж.

Жан. да землеўласнік.

землеўла́сніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да землеўласніка.

землеўпара́дкавальны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да землеўпарадкавання. Землеўпарадкавальныя мерапрыемствы. Землеўпарадкавальныя камісіі.

землеўпара́дкаванне, ‑я, н.

Сістэма мерапрыемстваў, якія паляпшаюць землекарыстанне. Сацыялістычнае землеўпарадкаванне. □ — Пра землеўпарадкаванне што чуваць? — Пішуць, што на пасёлкі людзі ідуць. Крапіва.