згіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да сагнуць.
згіне́нне, ‑я, н.
Пагібель. [Белавус:] — Ішлі вы на смерць, на згіненне За люд наш, за вольнасць зямлі. Жыць будзеце вы ў пакаленнях, Сыны нашых вёсак, раллі! Колас.
згі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Знікнуць, прапасці. Дзень няма козліка, другі няма, цэлы тыдзень няма. Мы ўжо так і падумалі, што ён згінуў назаўсёды. Брыль. // Перастаць існаваць у выніку разбурэння, знішчэння. Дзе была адна пустыня — Елкі ды бярозкі, — Поле будзе, пушча згіне, Стануць хаты, вёскі. Купала. // Загінуць, памерці. Лепей згінуць у змаганні за сваю волю, за права будаваць сваё жыццё па-свойму, чым прызнаць панскую ўладу і панскую волю. Колас.