геало́гія, ‑і,
Навука аб гісторыі і будове зямной кары і месцазнаходжанні карысных выкапняў.
[Ад грэч. gē — зямля і lógos — вучэнне.]
геало́гія, ‑і,
Навука аб гісторыі і будове зямной кары і месцазнаходжанні карысных выкапняў.
[Ад грэч. gē — зямля і lógos — вучэнне.]
геамарфалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да геамарфалогіі.
геамарфало́гія, ‑і,
Навука, якая вывучае рэльеф паверхні Зямлі і гісторыю яго развіцця.
геаметры́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да геаметрыі.
2. Які складаецца з ліній, кропак і схематычных фігур (трохвугольнікаў, конусаў, крывых і пад.).
геаме́трыя, ‑і,
Раздзел матэматыкі, які вывучае формы цел і ўласцівасці прасторавых велічынь.
•••
[Ад грэч. gē — зямля і metréō — вымяраю.]
геапалі́тыка, ‑і,
Ілжэнавуковая, рэакцыйная буржуазная тэорыя, згодна якой геаграфічнае асяроддзе з’яўляецца рашаючым фактарам развіцця грамадства.
геатрапі́зм, ‑у,
Здольнасць раслін рэагаваць назямное прыцяжэнне.
[Ад грэч. gē — зямля і trópos — паварот.]
геатэктані́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да геатэктонікі.
геатэкто́ніка, ‑і,
Раздзел геалогіі, які вывучае структуру, рухі, дэфармацыі і развіццё верхніх цвёрдых слаёў Зямлі ў сувязі з развіццём Зямлі наогул.
[Ад грэч. gē — зямля і tektónika — будаўніцтва.]
геатэрма́льны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з унутраным цяплом Зямлі і яго выкарыстаннем.
[Ад грэч. gē — зямля і thérme — цяпло.]