Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вераб’і́ха, ‑і, ДМ ‑б’ісе, ж.

Разм. Самка вераб’я.

вераб’яня́ і вераб’янё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Птушаня вераб’я.

ве́раванне, ‑я, н.

Рэлігійныя погляды, уяўленні, змест той ці іншай рэлігіі. Рэлігійныя вераванні. Вераванні старажытных славян.

ве́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., у каго-што.

Тое, што і верыць (у 4 знач.). — Чаму гэта ты, гаспадар, святыя абразы зняў са сцяны! — Навошта яны мне, калі ў бога не верую! Бядуля.

веравучэ́нне, ‑я, н.

Сукупнасць асноўных палажэнняў якой‑н. рэлігіі. Хрысціянскае веравучэнне.

веравызна́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да веравызнання. Веравызнальныя абмежаванні.

веравызна́нне, ‑я, н.

Разнавіднасць якога‑н. веравучэння ў спалучэнні з уласцівай яму абраднасцю; вера. Каталіцкае веравызнанне. Свабода веравызнання.

вераго́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць верагоднага. У прозе з яе жорсткімі патрабаваннямі жыццёвай, бытавой верагоднасці «ўзвышаны» лірычны герой становіцца героем канкрэтным, індывідуальным. Навуменка. Фактычная верагоднасць і гістарычная канкрэтнасць абставін з’яўляюцца важнай умовай гістарычнай праўды, узмацняюць гістарычную аснову раманаў. Дзюбайла.

вераго́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адпавядае рэчаіснасці, праўдападобны. Верагодныя чуткі. □ У мястэчку бытуюць самыя разнастайныя легенды, верагодныя і неверагодныя, пра майстэрства Багрыма. С. Александровіч. Калі ты пыталася ў мяне, чаму я так часта надоўга прападаю, то я прыдумваў што-небудзь больш верагоднае: хадзіў да сваякоў ці ездзіў у горад. Скрыган.

2. Дапушчальны, магчымы. Верагодны вывад.

ве́рад, ‑у, М ‑дзе, м.

Шкода, якая прычынена руцэ, назе ці якім‑н. унутраным органам у выніку перанапружання або жыццёвай нягоды. Нажыць верад. Верад сэрца.