байда́рачнік, ‑а, м.
Той, хто займаецца вяслярным спортам на байдарцы.
байда́рачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да байдаркі, адбываецца на байдарках. Байдарачны паход.
байда́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Памянш. да байдара; невялічкая байдара.
2. Спартыўная адна- або двухмесная лодка з закрытым верхам.
байда́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да байдары.
ба́йка 1, байкі, ДМ байцы; Р мн. баек; ж.
1. Кароткі літаратурны твор алегарычнага зместу з павучальнай канцоўкай. Байка — суровы жанр, які вымагае тонкіх, а значыць і шырокіх абагульненняў. Пестрак. // Казка пераважна кароткага зместу. Папраўдзе кажучы, хлопчыку не так хацелася дапамагчы старому, як паслухаць яго байкі, якія вельмі складка ўмеў расказваць дзед Нупрэй. Шуцько.
2. часцей мн. (байкі́, баек); перан. Разм. Пустыя размовы, выдумкі. [Ларыса Фёдараўна:] — Давайце хутчэй садзіцца за стол. Андрэй з дарогі, а мы яго байкамі частуем. Мехаў. Праходзячы праз дзесятыя вусны, навіны перарабляліся ў бліскучыя байкі. Бядуля.
ба́йка 2, байкі, ДМ байцы; мн. няма; ж.
Мяккая, пераважна баваўняная тканіна з прыгладжаным ворсам.
ба́йкавы, ‑ая, ‑ае.
Які вырабляе байку 2. Байкавая вытворчасць. // Зроблены з байкі 2. Пры сцяне пад акном, якое выходзіла ў сад, стаяў жалезны ложак, накрыты байкавай коўдрай. Сабаленка.
байкапі́сец, ‑пісца, м.
Аўтар баек 1 (у 1 знач.). Выдатны сатырык і байкапісец. Кандрат Крапіва ўнёс вялікі ўклад у развіццё беларускай савецкай літаратуры. Казека.
байка́р, ‑а, м.
Апавядальнік, расказчык. І ў якія б крутыя віры не трапляў народ, сярод яго заўсёды знаходзіліся баяны і скамарохі, кніжнікі і байкары. Лойка. // Здатны на выдумкі чалавек. Салдаты любяць заўсёды таленавітых людзей, ці то гарманістаў, ці то добрых байкароў, якія ўмеюць «складна» зманіць. Мележ.
байкатава́цца, ‑туецца; незак.
Зал. да байкатаваць.
байкатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго-што.
Падвяргаць байкоту. Рэвалюцыйны Мінск па-ранейшаму байкатаваў чарнасоценпую газету «Белорусский вестник». «Полымя».