Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

базілі́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да базіліку. Базілікавы алей.

базі́раванне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. базіравацца (у 2 знач.).

базі́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

1. Тое, што і грунтавацца. Базіравацца на фактах. // У тэхніцы — умацоўвацца, асноўвацца на чым‑н.

2. Размяшчацца дзе‑н., мець пэўную базу. Максімка рэзка павярнуў убок, у напрамку да грады, на якой рос змешаны лес, там базіраваўся апошнія дні партызанскі атрад. Гурскі.

базі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Засноўваць на чым‑н. Базіраваць прамысловасць на мясцовай сыравіне.

базіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Стан паводле знач. дзеясл. базіравацца (у 2 знач.); размяшчэнне якіх‑н. баз.

ба́зіс, ‑у, м.

1. Эканамічная структура грамадства на пэўным этапе яго развіцця. Сацыялістычны базіс.

2. Тое, што і база (у 2 знач.). 1903‑ці год. Зноў стачкі зліваюцца з палітычнай дэманстрацыяй, але на яшчэ больш шырокім базісе. Стачкі ахопліваюць цэлы раён, у іх удзельнічаюць больш сотні тысяч рабочых, масавыя палітычныя сходы паўтараюцца ў часе стачак у цэлым радзе гарадоў. Ленін.

3. У архітэктуры — тое, што і база (у 1 знач.). Базіс калоны.

[Ад грэч. basis — аснова, фундамент.]

ба́зісны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да базісу. Базісныя з’явы. Базісная частка калоны.