базіравацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

1. Тое, што і грунтавацца. Базіравацца на фактах. // У тэхніцы — умацоўвацца, асноўвацца на чым‑н.

2. Размяшчацца дзе‑н., мець пэўную базу. Максімка рэзка павярнуў убок, у напрамку да грады, на якой рос змешаны лес, там базіраваўся апошнія дні партызанскі атрад. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)