азія́т, ‑а, М ‑яце, м.
1. Карэнны жыхар Азіі.
2. Уст. зневаж. Грубы, жорсткі, некультурны чалавек. Ці ж чалавек ён? азіят, Душа зацятая, ліхая, Такіх паноў і свет не знае. Колас.
азія́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да азіят.
азія́тчына, ‑ы, ж.
Уст. пагард. Грубасць, некультурнасць, адсталасць.
азія́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да Азіі, азіятаў. Ніхто не ведае, што .. [Наталя] ляжыць вось у гэтай белай палаце, у гэтым далёкім азіяцкім гарадку. Скрыган.
2. Уст. пагард. Грубы, жорсткі, некультурны. Азіяцкія адносіны.