лаке́йскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лакея, належыць лакею. Лакейская служба. Лакейская вопратка. // перан. Неадабр. Угодлівы, ліслівы, пакорны. Лакейская ўгодлівасць. □ Уваходзіць Лямант і стаіць у лакейскай позе. Чорны.
2. у знач. наз. лаке́йская, ‑ай, ж. Памяшканне, пакой для лакеяў.
лаке́йства, ‑а, н.
1. Служба, занятак лакея.
2. перан. Неадабр. Угодлівасць, падхалімства, рабская пакорнасць.
3. зб. Разм. Лакеі.
лакірава́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лакіравання, прызначаны для лакіравання. Лакіравальная машына.
лакірава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. лакіраваць.
лакірава́ны і лакіро́ваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад лакіраваць.
2. у знач. прым. Пакрыты лакам. Лакіраваныя боты. Накіраваны рамень. □ У нядзелю Нічыпар выбіраўся ў горад. Ішоў, пастукваючы лакіраванай палкай з залатым набалдашнікам. Асіпенка. // перан. Глянцавіты, бліскучы. Лакіраванае лісце бруснічніку.
3. перан. Разм. Знешне прыхарошаны; паказны. [Вольга] ледзь стрымлівала сябе, каб не [узняцца], як бура, супроць гэтага лакіраванага сакратара, якому даручана кіраваць моладдзю акругі. Пестрак.
лакірава́цца, ‑руецца; незак.
Зал. да лакіраваць (у 1 знач.).
лакірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; заг. лакіруй; незак., што.
1. Пакрываць лакам. Лакіраваць мэблю.
2. перан. Прыхарошваць, прыгладжваць, скрываючы недахопы. Лакіраваць рэчаіснасць.
лакі́ркі, ‑рак; адз. лакірка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Разм. Лакіраваныя туфлі. Іграла не толькі скрыпка ў яе руках. Яна [скрыпачка] ўся іграла сама — ад спрытных ног у элегантных чорных лакірках да кончыкаў валасоў над белым мармуровым ілбом, на якім не было ні адной маршчынкі. Дамашэвіч.
лакіро́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лакіравання, прызначаны для лакіравання. Лакіровачны цэх. // Звязаны з лакіраваннем. Лакіровачныя работы.