Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

віншава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да віншавання. Віншавальная тэлеграма. Віншавальны ліст.

віншава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вішнаваць.

2. Прывітанне з выпадку радаснай падзеі, знамянальнай даты. Навагодняе віншаванне.

віншава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; незак., каго.

Вітаць, славіць каго‑н. з выпадку радаснай падзеі, знамянальнай даты і пад. Віншаваць са святам. Віншаваць з перамогай. □ — Віншуем вас, Ахрэм Іванавіч, з днём нараджэння, — працягнуў яму руку калгасны брыгадзір. Кавалёў.

ві́ны, ‑аў; адз. віна, ‑ы, ж.

Масць у ігральных картах; тое, што і пікі.

вінье́тачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да віньеткі.

вінье́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Аздабленне ў выглядзе невялікага малюнкана загаловачным лісце кнігі, у пачатку або ў канцы раздзела, у альбоме.

[Фр. vignette.]

вір, ‑у, М у віры; мн. віры, ‑оў; м.

1. Кругавы, лейкападобны рух вады, які ўзнікае ад сутыкнення сустрэчных плыней. Сама рака цякла спакойна, толькі вір управа ад лодкі ўсё бурліў і пераліваўся. Кулакоўскі. // Месца ў рацэ, звычайна глыбокае, з ямай, дзе адбываецца завіхрэнне вадзяной плыні. Завівалася на вірах цёмная вада. Грахоўскі.

2. перан. Бурлівы, імклівы рух чаго‑н. Вір падзей. Вір пачуццяў. □ З першых дзён.. [Люба] з галавой акунулася ў вір студэнцкага жыцця. Васілевіч.

•••

У віру на калу — а) пра няўстойлівае, няпэўнае жыццё; б) далёка, невядома дзе.

Хоць у вір галавою — пра цяжкае, безвыходнае становішча.

ві́ра 1, ‑ы, ж.

Грашовы штраф за забойства ці цяжкае калецтва вольнага чалавека ў Старажытнай Русі.

ві́ра 2, выкл.

У мове будаўнікоў, партовых грузчыкаў і інш. — падымай уверх!; проціл. майна ​1.

[Ад іт. vira — паварочвай.]

вірава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. віраваць (вірыць).

вірава́ць, ‑руе; незак.

1. Утвараць віры, круціць; бурліць. Вада плюскоча і віруе аж ля самых дзедавых ног. Крапіва. Плыт перагарадзіў пратоку, і вада клекатала, віравала. Савіцкі.

2. перан. Бурліць; кіпець. Кроў віруе. Жыццё віруе. □ Гнеў віруе. Помсты мора Захлынае берагі. Дзяргай. Дарэмна Грыбок.. спрабаваў сцішыць людзей — гоман, крыкі, абурэнне, злосць, смех віравалі ў хаце. Мележ.