турбавентыля́тар, ‑а,
Лопасцевы насос для перамяшчэння газу, які прыводзіцца ў вярчэнне турбінай.
турбавентыля́тар, ‑а,
Лопасцевы насос для перамяшчэння газу, які прыводзіцца ў вярчэнне турбінай.
турбавентыля́тарны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да турбавентылятара, забяспечаны турбавентылятарам.
турбавінтавы́, ‑ая, ‑ое.
Такі, у якім вінт (прапелер) прыводзіцца ў рух газавай турбінай.
турбаво́з, ‑а,
Лакаматыў, які прыводзіцца ў рух паравой або газавай турбінай.
турбагенера́тар, ‑а,
Генератар пераменнага ці пастаяннага току, які прыводзіцца ў дзеянне паравой ці газавай турбінай.
турбагенера́тарны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да турбагенератара.
турба́за, ‑ы,
Турысцкая база.
турбакампрэ́сар, ‑а,
Цэнтрабежны або восевы кампрэсар, які прыводзіцца ў рух турбінай.
турбакампрэ́сарны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да турбакампрэсара, звязаны з яго работай.
турба́н, ‑а,
Галаўны ўбор у народаў Азіі і Паўночнай Афрыкі ў выглядзе палотнішча лёгкай тканіны, абматанай вакол галавы.
[Фр. turban з перс.]