стандартызава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.
1. Стаць (станавіцца) стандартным.
2. толькі незак. Зал. да стандартызаваць.
стандартызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
Правесці (праводзіць) стандартызацыю чаго‑н., зрабіць (рабіць) стандартным. Стандартызаваць вытворчасць, Стандартызаваць дэталі.
стандартыза́тар, ‑а, м.
Спецыяліст, які займаецца пытаннямі стандартызацыі.
стандартыза́цыя, ‑і, ж.
1. Устанаўленне адзіных абавязковых стандартаў на што‑н. Стандартызацыя дэталей. Стандартызацыя тавараў. □ У XIX ст. усталёўваецца пэўная стандартызацыя драўляных канструкцый і форм. «Помнікі». // Устанаўленне аднастайных, тыпавых форм арганізацыі. Стандартызацыя праектаў будаўніцтва.
2. перан. Адсутнасць, знікненне ў кім‑, чым‑н. арыгінальнасці, індывідуальных асаблівасцей; шаблоннасць, трафарэтнасць. Стандартызацыя мыслення.
станіёлевы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да станіёлю, зроблены з яго. Станіёлевая стужка.
станіёль, ‑ю, м.
Тонкая металічная стужка або ліст са сплаву, аснову якога складаюць свінец, волава, алюміній.
[Ад лац. stannum — волава.]
ста́нік, ‑а, м.
1. Тое, што і стан 1 (у 2 знач.); ліф. Смуглявыя плечы вытыркваліся з занадта вялікага выразу, а поўныя грудзі, здавалася, вось-вось разарвуць туга нацягнуты станік сукенкі. Ваданосаў.
2. Тое, што і бюстгальтар.
стані́н, ‑у, м.
Мінерал з класа сульфідаў сталёва-шэрага колеру з аліўкава-зялёным адценнем.
стані́на, ‑ы, ж.
1. Аснова, на якой манціруюцца асобныя часткі машыны або станка. Станіна экскаватара. Станіна турбіны.
2. Станок (у 3 знач.), лафет.
ста́ністы, ‑ая, ‑ае.
Стройны, прапарцыянальна і прыгожа складзены. [Яніна] мела лагодныя, мілыя рысы твару, і хоць была ростам невысокая, але станістая, відная, уся такая прывабная — на яе неаднойчы з замілаванасцю заглядаліся тыя, хто ссумаваўся па дзявочай пяшчоце. Кірэенка. На тэрасу падымаецца гнуткі і станісты стары ў мундзіры палкоўніка. Караткевіч. [Ксеня] — прыгожая і станістая, у самым росквіце гадоў кабета. Васілёнак.