Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вінтакры́л, ‑а, м.

Лятальны апарат з нясучым вінтом (як у верталёта), невялікім крылом і цягнучым вінтом (як у самалёта).

вінтакры́лы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вінтакрыла.

вінто́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да вінтоўкі. Вінтовачны патрон. Вінтовачны стрэл.

вінто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Ружжо з вінтавой нарэзкай у канале ствала. Самазарадная вінтоўка. Снайперская вінтоўка.

ві́нцік, ‑а, м.

Памянш. да вінт ​1 (у 1 знач.); шрубка.

вінці́ць, вінчу, вінціш, вінціць; незак., што.

Разм. Паварочваць, укручваць або выкручваць вінт, шрубу.

вінцо́, ‑а, н.

Разм. Ласк. да віно.

вінчэ́стэр, ‑а, м.

Тып паляўнічага ружжа.

[Ад уласн. імя.]

віншава́льнік, ‑а, м.

Разм. Той, хто віншуе каго‑н.

віншава́льніца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да віншавальнік.