ла́йка 1, ‑і, ДМ лайцы; Р мн. лаек; ж.
Парода паўночных сабак, якія выкарыстоўваюцца для палявання, язды, аховы статкаў аленяў. Паляванне з лапкай. Язда на лайках.
ла́йка 2, ‑і, ДМ лайцы, ж.
Від мяккай скуры. Туфлі з лайкі.
ла́йкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лайкі 2. // Зроблены з лайкі 2. Лайкавыя пальчаткі.
2. Звязаны з вырабам лайкі 2. Лайкавае дубленне.
ла́йнер, ‑а, м.
1. Вялікі акіянскі пасажырскі параход, які робіць рэйсы па пэўнаму маршруту. Акіянскі лайнер. □ Звычайна мы, дэлегаты Генеральнай Асамблеі, прыязджалі і ад’язджалі на вядомых англійскіх лайнерах або на французскіх ці італьянскіх параходах. Лынькоў.
2. Скарасны мнагамесны самалёт. Самалёт зрабіў тры пасадкі па маршруту і высадзіў Смірына далёка за Уралам. Там ён перасеў на камфартабельны лайнер другой лініі. Алешка.
[Англ. liner ад line — лінія.]
лайно́, ‑а; мн. лойны, лаён; н.
Абл. Адна штука бялізны, вопраткі; адзежына. Бабы лойны мокрыя ўскінулі на плот. Машара.
лак 1, ‑у, м.
Раствор смол або эфіраў цэлюлозы ў спірце, шкіпінары, алеі, якім пакрываюць паверхню прадметаў, каб на да ць ім бляск, засцерагчы ад псавання. Я вырэзваў з дрэва пеналы, скрыначкі, пакрываў іх лакам, пасля чаго наводзіў прыгажосць разьбой. Бядуля. // Бліскучы, высахлы слой гэтага раствору на паверхні якога‑н. прадмета. Пабліскваючы свежым лакам, паважна праходзяць аўтобусы з чырвонымі палосамі на светла-жоўтых кузавах. «Беларусь».
[Ням. Lack ад перс. lāk.]
лак 2,
гл. лакцы.
ла́кавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лаку 1. Лакавыя фарбы. Лакавы бляск. // Які ўтрымлівае лак 1. Лакавы раствор.
2. Пакрыты лакам 1; накіраваны. Лакавыя туфлі.
лакалізава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад лакалізаваць.
лакалізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.
1. Перастаць (пераставаць) пашырацца, спыніцца (спыняцца) у пэўных межах, на пэўным месцы.
2. толькі незак. Зал. да лакалізаваць.
лакалізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
Спыніць (спыняць) пашырэнне чаго‑н., абмежаваць (абмяжоўваць) што‑н. пэўным месцам. Лакалізаваць пажар. Лакалізаваць эпідэмію.
[Фр. localiser.]
лакаліза́цыя, ‑і, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. лакалізаваць; абмежаванне дзеяння той ці іншай з’явы пэўнай прасторам. Лакалізацыя ачагоў заражэння. Лакалізацыя ваенных дзеянняў.