Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

контрпрапано́ва, ‑ы, ж.

Прапанова ў адказ на іншую прапанову. Выступіць з контрпрапановай.

контрразве́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Спецыяльныя органы дзяржавы для процідзеяння разведцы праціўніка, для барацьбы са шпіянажам, дыверсіямі і пад. Гонкель быў немец-каланіст з Украіны, даўнішні агент нямецкай разведкі. Але год шэсць назад савецкая контрразведка парвала ўсе ніткі яго сувязей, арыштавала ўсіх, хто ведаў яго і каго ён ведаў. Шамякін.

контрразве́дчык, ‑а, м.

Работнік контрразведкі.

контррэвалюцы́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць контррэвалюцыйнага.

контррэвалюцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Варожы рэвалюцыі, накіраваны супраць рэвалюцыі. Контррэвалюцыйны мяцеж. Контррэвалюцыйныя сілы.

контррэвалю́цыя, ‑і, ж.

Рэакцыйная барацьба звергнутых эксплуататарскіх класаў супроць рэвалюцыйнага народа і створанага рэвалюцыяй новага дзяржаўнага ладу за аднаўленне ранейшых парадкаў, а таксама ўдзельнікі гэтай барацьбы. Унутраная контррэвалюцыя. Разграміць контррэвалюцыю.

[Фр. contre-révolution.]

контррэвалюцыяне́р, ‑а, м.

Прыхільна, удзельнік контррэвалюцыі.

контррэвалюцыяне́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да контррэвалюцыянер.

контруда́р, ‑у, м.

Адказ ударам на ўдар (у ваенных дзеяннях, у палітычнай барацьбе і пад.). Нам далі задачу: прарвацца на станцыю і ўсімі спосабамі, якія ў нас ёсць, паралізаваць контрудар, каб потым адразу ж наша дывізія пайшла ў наступленне. Ракітны.

контрфо́рс, ‑а, м.

Вертыкальны выступ, рабро ў сцяне, плаціне і пад. для павышэння яе ўстойлівасці.

[Фр. contre-force — процідзейная сіла.]