віні́цца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак.
Разм. Тое, што і вінаваціцца.
віні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго.
Разм. Тое, што і вінаваціць. [Павел Іванавіч:] — Я, калі пачынаю думаць пра гэта, дык, па праўдзе сказаць, перш за ўсё віню самога сябе. Кулакоўскі.
ві́нкель, ‑я, м.
Спец. Лінейка ў выглядзе прамавугольнага трохвугольніка для праверкі прамых вуглоў; навугольнік.
[Ням. Winkel — вугал.]
ві́нны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да віна. Вінны пах. // Прызначаны для віна. Вінны склеп. Вінны посуд.
•••
Вінная кіслата гл. кіслата.
Вінная ягада гл. ягада.
Вінны камень гл. камень.
Вінны спірт гл. спірт.
ві́нны 2, ‑ая, ‑ае; вінен, вінна.
Разм. Тое, што і вінаваты (у 1, 2 і 4 знач.).
•••
Богу душою не вінны — тое, што і богу душою не вінаваты (гл. вінаваты).
віно́, ‑а; мн. віны, він; н.
Алкагольны напітак, прыгатаваны з ягад, садавіны. Вінаграднае віно. Сталовае віно.
•••
Сухое віно — віно, якое атрымліваецца ў працэсе браджэння вінаграднага сусла.
віно́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да вінаў. Віновы туз.
віно́ўнік, ‑а, м.
1. Той, хто вінаваты ў чым‑н. Калі здаралася, што хто-небудзь крыўдзіў Толіка,.. Алёша, як віхор, налятаў на віноўніка, гатовы з ім сурова разлічыцца. Васілевіч.
2. Той, хто з’яўляецца прычынай чаго‑н. Віноўнік урачыстасці.
вінт 1, ‑а́, М ‑нце́, м.
1. Шпень са спіральнай нарэзкай; шруба.
2. Частка рухавіка парахода, самалёта і пад. у выглядзе лопасцей, замацаваных на вале. Грабны вінт. Вінт самалёта.
3. у знач. прысл. вінто́м. Спіраллю. З-пад кармы вінтом вырывалася пеністая вада. Асіпенка.
вінт 2, ‑а, М ‑нце, м.
Карцёжная гульня.
вінтавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае дачыненне да вінта 1; на вінту, на вінтах. Вінтавы прэс.
2. Які прыводзіцца ў рух вінтом 1 (у 2 знач.). Вінтавы самалёт. Вінтавы буксір.
3. Які нагадвае сабою вінт 1. Вінтавая лесвіца.