Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ла́зы, ‑аў; адз. лаз, ‑а, м.; лазка, ‑і, ДМ ‑зцы; мн. лазкі, ‑зак; ж.

Этнаграфічная група грузінаў, якая жыве ў Аджарскай АССР і ў Турцыі.

ла́зячы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад лазіць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Здольны лазіць (пра расліны, сцябло якіх падымаецца ўверх, чапляючыся за што‑н. вусікамі, валаскамі або дадатковымі карэньчыкамі). Лазячае сцябло.

3. Дзеепрысл. незак. ад лазіць.

ла́йба, ‑ы, ж.

Вялікая парусная лодка, звычайна з дзвюма мачтамі і косымі парусамі (на Балтыйскім і Белым морах, на Дняпры і Днястры). З дня ў дзень плылі па рацэ баржы, баркі, .. лайбы. В. Вольскі.

[Фін. laiva.]

лайда́к, ‑а, м.

Разм. неадабр. Бяздзейны, варты пагарды чалавек; лодар, гультай. — Лёс .. [Гузоўскай] склаўся не зусім удала: муж — п’яніца, лайдак і дармаед. Скрыган. [Кустрэй:] — Ты глядзі, лайдак, калі яшчэ пусціш быка ў мой авёс, то я з цябе юху спушчу! Колас. — Ах ты, лайдак! Ах, вуж печаны! — на ўсю загарадзь грозіць баба Алімпа. Васілевіч.

лайдакава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. неадабр. Гультаяваты, чым‑н. падобны на лайдака. Сябраваць з гэтым непаседлівым, крыху лайдакаватым Антосем .. [Васілю] не хацелася. Кулакоўскі.

лайда́цкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. неадабр. Які мае адносіны да лайдака. Лайдацкая натура.

лайда́цтва, ‑а, н.

Разм. неадабр. Гультайства, бяздзейнасць. [Гукала:] — Не, браткі, цяпер я хачу жыць іначай. Годзе гэтага лайдацтва. Колас.

лайда́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. неадабр. Жан. да лайдак.

лайда́чы, ‑ая, ‑ае.

Разм. неадабр. Тое, што і лайдацкі.

лайда́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Разм. неадабр. Бяздзейнічаць, лодарнічаць; ухіляцца ад работы, ад абавязкаў. Пакуль дзяўблі камень, працавалі нехаця, асабліва лайдачылі Муха і Фрыд. Шамякін.