Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

змеяя́шчарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Яшчарка з падоўжаным змеепадобным целам.

змёрзлы,

гл. змерзлы.

змёрзнуцца,

гл. змёрзнуцца.

змёрзнуць,

гл. змёрзнуць.

змёрзціся,

гл. змерзціся.

змігну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Тое, што і мігнуць. І вокам не змігне.

змізарне́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан змізарнелага.

змізарне́лы, ‑ая, ‑ае.

Схудзелы, здрабнелы (пра твар, чалавека з пахудзелым тварам). Падымаецца з месца пажылая настаўніца з Прудка — змізарнелы, жоўты твар, на плячах сялянская хустка-канаплянка. Навуменка. // Зачахлы, пабляклы (пра расліннасць). Маладыя парасткі зусім заглушылі стары змізарнелы маліннік. «Маладосць».

змізарне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Схудзець, здрабнець, асунуцца (пра твар, чалавека з пахудзелым тварам). Бацька вельмі схуднеў, неяк змізарнеў і з твару і з постаці, прыгорбіўся, як бы ім завалодала старасць, якая вось-вось зусім сагне, скруціць чалавека. Сабаленка. // Зачахнуць, паблякнуць. Змізарнела маладое лісце на дрэвах, сцяліся на вішнях кветкі. Пташнікаў.

2. перан. Страціць былую веліч, значэнне і пад. Дваранскі род змізарнеў.

змікі́ціць, ‑кічу, ‑кіціш, ‑кіціць; зак.

Разм. Зразумець што‑н., здагадацца аб чым‑н. — [Збінацкі], значыцца, змікіціў, што са мною дрэнныя жарты, і давай прасіцца. Сіняўскі.