атума́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.
1. што. Зацягнуць, пакрыць туманам, смугою; затуманіць.
2. перан.; каго-што. Пазбавіць магчымасці ясна думаць, разважаць. Ап’яніў [лес] багуном надоўга. Атуманілі розум дурніцы. Бічэль-Загнетава. Адчуванне блізкай радасці адсунула, атуманіла нейкім бяздумным мроівам усё тое, што было на апошнім часе. Савіцкі.
атума́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да атуманіцца.
2. Зал. да атуманьваць.
атума́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да атуманіць.
атупе́ласць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан атупелага. Такія моманты бывалі ў жыцці Сашкі Стафанковіча, момантны жывёльны страх быццам бы прарываў атупеласць яго галавы і сэрца. Чорны.
атупе́лы, ‑ая, ‑ае.
Які страціў здольнасць разумець. У гэтыя хвіліны ён быў як атупелы. Чорны. // Які выяўляе атупенне сваім знешнім выглядам.
атупе́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. атупець.
атупе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Страціць (у выніку зморанасці, хваробы і пад.) здольнасць разумець, усведамляць; стаць някемлівым, тупым. За гэты дзень, нават, праўдзівей сказаць, за гэтыя гадзіны, ён [Стафанковіч] атупеў, быццам адзеравянеў. Чорны.
атупле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. атупляць.
атупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
Пры дапамозе пэўнага ўздзеяння на разумовыя здольнасці чалавека прыводзіць да атупення.