Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анемі́я, ‑і, ж.

Змяншэнне колькасці крыві ў арганізме або змяненне яе саставу; малакроўе.

[Грэч. anaimia.]

анемо́граф, ‑а, м.

Прыбор для бесперапыннай аўтаматычнай рэгістрацыі хуткасці і напрамку ветру.

анемо́метр, ‑а, м.

Метэаралагічны прыбор для вымярэння хуткасці ветру.

анемо́на, ‑ы, ж.

Травяністая расліна сямейства казяльцовых з жоўтымі, белымі або ружовымі кветкамі, якія лёгка адлятаюць ад ветру; кураслеп.

[Грэч. ánemos — вецер.]

анеро́ід, ‑а, М ‑дзе, м.

Металічны барометр.

[Ад грэч. a — не‑, без‑, neros — вадкі, eidos — від.]

анестэзі́йны, ‑ая, ‑ае.

Які выклікае анестэзію. Анестэзійныя сродкі.

анестэзі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад анестэзіраваць.

анестэзі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да анестэзіраваць.

анестэзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Абязболіць (абязбольваць) пры дапамозе анестэзійных сродкаў.

анестэзі́я, ‑і, ж.

1. Страта або паслабленне ўспрымальнасці да знешніх раздражненняў.

2. Абязбольванне пры дапамозе анестэзійных сродкаў. Мясцовая анестэзія. Агульная анестэзія.

[Ад грэч. anaisthēsia — неадчувальнасць.]