Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

усква́рыцца, ‑рыцца; зак.

Тое, што і выскварыцца.

усква́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Тое, што і выскварыць.

ускіда́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ускіда́ць — ускінуць.

ускі́даны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ускі́даць.

ускіда́цца, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.

1. Незак. да ускінуцца (у 2 знач.).

2. Зал. да ускіда́ць.

ускі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Кідаючы, ускласці на верх чаго‑н. усё, многае. Ускідаць сена на вышкі. Ускідаць груз на машыну.

ускіда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да ускінуць.

ускі́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ускідваць — ускінуць.

ускі́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да ускінуцца.

2. Зал. да ускідваць.

ускі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ускінуць.

ускі́нуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ускінуць.