Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ко́нна, прысл.

Вярхом, на кані. Адзін за адным ехалі і конна, і на вазах. Якімовіч. Вайтовіч конна аб’язджаў цяпер палеткі, сам наглядаў, дзе як і што робіцца. Пальчэўскі.

конна...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «конны», напрыклад: конназаводскі.

коннагвардзе́ец, ‑дзейца, м.

1. Салдат або афіцэр лейб-гвардыі коннага палка ў дарэвалюцыйнай Расіі.

2. Салдат або афіцэр гвардзейскай кавалерыі.

коннагвардзе́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да коннай гвардыі, да конных гвардзейцаў. Коннагвардзейскі полк. Коннагвардзейскі раз’езд.

конназаво́дскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да конназаводства, да коннага завода. Конназаводская гаспадарка.

конназаво́дства, ‑а, н.

Развядзенне пародзістых коней на конных заводах.

конназаво́дчык, ‑а, м.

Уладальнік коннага завода ў дарэвалюцыйнай Расіі.

коннаспарты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з конным спортам. Коннаспартыўнае спаборніцтва. Коннаспартыўныя ігры.

ко́ннік, ‑а, м.

1. Той, хто едзе вярхом на кані; верхавы. Антон насцеражыўся, зірнуў у акно і ўбачыў, як, пагойдваючыся ў сядле, да канцылярыі пад’ехаў коннік. Сіўцоў.

2. Конны воін; кавалерыст. Пачалі сустракацца коннікі і пехацінцы, якія рушылі ад пазіцыі ў тыл, шукаючы бліжэйшага штаба. Галавач. На чале коннікаў праехаў начальнік разведкі. Карпаў.

3. толькі мн. (ко́ннікі, ‑аў). Прывілеяванае саслоўе з высокім маёмасным цэнзам у Старажытным Рыме і некаторых іншых антычных рабаўладальніцкіх дзяржавах.

ко́нніца, ‑ы, ж.

Кожнае войска; кавалерыя. Пяхота і конніца. Атрад конніцы.