ускарпа́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ускарпаць.
ускарпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Ускапаць, узрыхліць. [Бадытчык:] — Дагавор.., але ж ён, гэты дагавор, сам не арэ. Пакуль малацьба, то я на жыта трошкі ўскарпаю. Лобан.
ускату́рхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Катурхаючы, разбудзіць. У тую нядзелю на самым світанку Параска ўскатурхала Галю і загадала: — Ідзі хоць карову падаі. Сабаленка.
ускату́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ускатурхаць.
ускаці́цца, ускачуся, ускоцішся, ускоціцца; зак.
Коцячыся, апынуцца па чым‑н. Мяч ускаціўся на коўдру. // Узлезці, узабрацца, узысці куды‑н. [Барановіч:] — Я ж.. — ледзьве на сані ўскаціўся, так мне баліць цяпер гэтая нага, аж тузае. Чорны. На вышыню ўскацілася пяхота, Штыкі наперад дружна несучы. Калачынскі.
ускаці́ць, ускачу, ускоціш, ускоціць; зак., каго-што.
Коцячы, падняць, закаціць куды‑н. А яны [Уля і Мікола] хоць і папамучацца, пакуль дрэва зваляць, затое, як ускоцяць кругляк — у санях капылы трашчаць! Паўлаў. — Але ж дзе я паспею? — пачала апраўдвацца разгубленая Галкоўская. — Вунь хлопец ляпае сякерай. — Усміхнулася. — Ужо на тосты вянок ускацілі па бервяну. Чыгрынаў. // З цяжкасцю ўсцягнуць, палажыць на што‑н. Надзя ўскаціла Слесарэнку на сані, паклала зручней, накрыла посцілкай, закідала сенам аўтамат. Бураўкін.
усква́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ускварыць.
усква́рванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ускварваць — ускварыць.
усква́рвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да ускварыцца.
2. Зал. да ускварваць.
усква́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ускварыць.