туні́скі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Туніса, тунісцаў, які належыць, уласцівы ім. Туніская культура. Туніскі дыялект.
туні́сцы, ‑аў; адз. тунісец, ‑нісца, м.; туніска, ‑і, ДМ ‑нісцы; мн. туніскі, ‑сак; ж.
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Туніса.
туп, туп-туп, выкл.
Разм.
1. Ужываецца гукапераймальны для абазначэння тупату. І раптам у гэтай цішыні чую шоргат .. «Туп-туп-туп», — .. [пацук] бяжыць да ложка, валочачы за сабою свой доўгі хвост. Арабей.
2. у знач. вык. Ужываецца для абазначэння дзеяння паводле знач. дзеясл. тупаць — тупнуць. Пляткарка [сарока] нагою Туп! — аж захрусцела, І пяро даўгое Выскубнула з цела. Калачынскі.
тупа...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па залачэнню слову тупы (у 2 знач.), напрыклад: тупавугольны.
тупава́ты, ‑ая, ‑ае.
Трохі тупы. Тупаватая сякера.
тупавуго́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае тупы вугал, з тупым вуглом. Тупавугольны трохвугольнік.
тупагало́васць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць тупагаловага.
тупагало́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тупы, разумова абмежаваны, някемлівы. Да канца цёплых дзён я сцярог у Пстрычкі сад і вучыў двух яго «недаросткаў», тупагаловых хлапцоў. Гарэцкі. [Камісар:] — Тупагаловыя дурні! Яны не могуць зразумець, што партызаны і народ — гэта адно цэлае, непарыўнае. Шамякін.
тупадзю́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
Род дзікай качкі.