ко́ндар, ‑а,
Вялікая драпежная птушка сямейства амерыканскіх грыфаў з голай галавой і шыяй, якая корміцца пераважна падлай.
[Ісп. condor.]
ко́ндар, ‑а,
Вялікая драпежная птушка сямейства амерыканскіх грыфаў з голай галавой і шыяй, якая корміцца пераважна падлай.
[Ісп. condor.]
коне...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню: а) слову «конь», напрыклад:
конегадо́вец, ‑доўца,
Той, хто займаецца конегадоўляй.
конегадо́ўля, ‑і,
Развядзенне коней як галіна жывёлагадоўлі.
конегадо́ўчы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да конегадоўлі, звязаны з ёю.
ко́нік 1, ‑а,
1.
2. Дзіцячая цацка, падобная на каня, конскую галаву.
3. Дзіцячая гульня — язда вярхом на палачцы.
•••
ко́нік 2, ‑а,
1. Насякомае, якое скача і стракоча крыламі.
2. Птушка сямейства сітаўкавых.
ко́нікавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да коніка 2.
ко́нка, ‑і,
Гарадская рэйкавая дарога, па якой хадзілі вагоны на коннай цязе да з’яўлення трамвая.
ко́нкурс, ‑у,
1. Спаборніцтва, якое мае на мэце выявіць самых лепшых яго ўдзельнікаў.
2. Сход крэдытораў для разгляду спраў неплацежаздольных даўжнікоў у дарэвалюцыйнай Расіі і ў капіталістычных краінах.
•••
[Ад лац. concursus — сутыкненне.]
ко́нкурсны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да конкурсу, звязаны з конкурсам.