зеў, зева, м.
1. Адтуліна, якая вядзе з рота ў глотку. Поласць зева.
2. перан. Адтуліна, жарало. Зеў люка. Зеў печы. Зеў пячоры.
3. Спец. Прастора паміж двума слаямі асновы ў кроснах, дзе праходзіць чаўнок.
•••
Ільвіны (львіны) зеў — травяністая расліна з кветкамі, якія нагадваюць адкрытую пашчу льва.
зе́ўра, ‑ы, ж.
Разм. Прорва, адтуліна. [Ганна] як бы ажыла, у момант, нібы пры бляску маланкі ўбачыла пясок, гліну, цёмную зеўру ямы. Мележ.
зе́ўраць, ‑ае; незак.
Разм. Быць бачным, адкрытым (пра адтуліну, яму і пад.). Побач, між нізкага, густога галля, зеўрала ў цяністым поцемку свежая яма з асыпанымі берагамі. Мележ. Там, далёка ўнізе, куды кожную хвіліну вецер мог сарваць і яго, зеўрала бяздонне, зацягнутае радкаватым туманам. «Беларусь».
зефі́р, ‑у, м.
1. Паэт. Цёплы, лёгкі ветрык.
2. Баваўняная тканіна для бялізны. Кашуля з зефіру.
3. Сорт лёгкай фруктовай пасцілы.
[Ад грэч. zephyros — заходні вецер.]
зефі́равы, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з зефіру (у 2 знач.). Зефіравая сарочка.
зярня́тка і зе́рнетка, ‑а; Р мн. ‑так; н.
Памянш.-ласк. да зерне (у 1 знач.).
•••
Макавага зярнятка ў роце не было гл. быць.