Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ге́ній, ‑я. м.

1. Самая высокая ступень творчай адаронасці, таленавітасці чалавека ў якой‑н. сферы дзейнасці. Смеласць і мужнасць рускіх войск і партызанаў, геній палкаводца Кутузава выратавалі Расію. «Беларусь».

2. Чалавек, надзелены такой адаронасцю. Ленін — геній рэвалюцыі.

3. У старажытнарымскай міфалогіі — дух-заступнік, які кіруе дзеяннямі і думкамі чалавека на працягу ўсяго яго жыцця.

•••

Добры геній чый — пра чалавека, які аказвае на каго‑н. дабратворны ўплыў, прыносіць каму‑н. карысць.

Злы геній чый — пра чалавека, які аказвае на каго‑н. дрэнны ўплыў, прыносіць каму‑н. шкоду, зло.

[Лац. genius.]

генія́льнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць геніяльнага. Геніяльнасць народнай творчасці.

2. Тое, што і геній (у 1 знач.). Геніяльнасць К. Маркса.

генія́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Надзелены геніем (у 1 знач.); выключна адароны, таленавіты. Янка. Купала быў першым, хто чуццём геніяльнага мастака разгадаў у Багдановічу выдатнага паэта. Майхровіч.

2. Уласцівы генію, творча дасканалы. Геніяльная думка. Геніяльны раман.

генпла́н, ‑а, м.

Генеральны план.

геншта́б, ‑а, м.

Генеральны штаб.

гео́граф, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне геаграфіі.

гео́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне геалогіі.

геолагаразве́дачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да геолагаразведкі. Геолагаразведачныя работы. Геолагаразведачная група.

геолагаразве́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Геалагічныя пошукі карысных выкапняў. Весці геолагаразведку.

геолагаразве́дчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца геолагаразведкай.