Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вільго́тна,

1. Прысл. да вільготны.

2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць вільгаці, сырасці. У лесе стала яшчэ больш глуха, ціха і вільготна. Колас.

вільго́тнасць, ‑і, ж.

Наяўнасць вільгаці ў чым‑н., ступень насычанасці вільгаццю. Вільготнасць глебы.

вільго́тны, ‑ая, ‑ае.

Насычаны, пакрыты вільгаццю; мокры. Плуг шуршэў пад скібаю, раскідаў вільготную зямлю на крыгі-кавалкі. Баранавых. — Мне цёпла, — адказаў хлапец і, зняўшы вушанку, прыгладзіў вільготны чуб. Кулакоўскі. // У якім залішне многа вільгаці; сыры. Вільготны склеп. Вільготны клімат. □ Нізкая вільготная мясцовасць змянілася ўзвышанай. В. Вольскі.

вільну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Аднакр. да віляць (у 1, 2 знач.).

2. Разм. Хутка знікнуць. Вільнуць за дзверы.

•••

Хвастом вільнуць — раптоўна знікнуць, дзе і дзецца.

вільча́к, ‑а, м.

Тое, што і вільчык.

ві́льчык, ‑а, м.

Верхні стык даху, страхі; канёк. Першая абора была ўжо пакрыта: вільчык прыкладзены кастрыцай, са страхі спушчана ўсё пазаддзе. Сабаленка.

ві́льчыкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да вільчыка.

вілю́жны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Звілісты. Паша часць на світанні асядлала невялічкую вілюжную шашу. Сабаленка.

вілю́жына, ‑ы, ж.

Абл. Звіліна. [Камандуючы] доўга моўчкі абследаваў вачамі лініі дарог, вілюжыны рэк і рачулак, блакітныя, плямы балот. Мележ.

віля́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. віляць.