барка́с, ‑а, м.
1. Вялікая шматвёславая лодка для перавозкі грузаў, людзей. Ля дамбаў, правей порта, рыбакі грузілі сеткі ў баркас. Лупсякоў.
2. Невялікае паравое ці цеплаходнае судна, якое буксіруе розныя грузавыя судны ў порце. Да берага набліжаўся маторны баркас «Чайка». Ён цягнуў за сабою караван з трох рыбацкіх лодак. В. Вольскі.
3. У гарбарнай і футравой вытворчасці — цыліндрычны бак для перамешвання скур у вадкасці.
[Гал. barkas.]
барка́сны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да баркаса.
баркла́й, ‑я, м.
Прылада для набівання паляўнічых патронаў. Бацька ўжо крадком рыхтаваўся. Лілі шрот,.. выпрабоўвалі порах. Як ціскі для катавання, ляскаў у руках Карпа барклай. Караткевіч.
барку́н, ‑ну, м.
Меданосная араматычная расліна сямейства бабовых з белымі і жоўтымі кветкамі. Выкарыстоўваецца ў медыцыне, тытунёвай і гарэлачнай прамысловасці.
баркуно́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да баркуну, уласцівы баркуну. Баркуновы пах. // Прыгатаваны з баркуну. Баркуновы пластыр.
барлі́на, ‑ы, ж.
Уст. Тое, што і барка. Шырокі Дняпро гойдаў на хвалях сваіх чароды барлін і байдакоў. Шынклер.
ба́рмен, ‑а, м.
Уладальнік ці кіраўнік бара; служачы бара, які падае спіртныя напіткі за стойкай.
ба́рмы, ‑аў; адз. няма.
Гіст. Частка княжаскага або царскага ўрачыстага ўбору ў выглядзе наплечнікаў з залатым шытвом і каштоўнасцямі. Царскія рызы і баржы.