барка́с, ‑а,
1. Вялікая шматвёславая лодка для перавозкі грузаў, людзей.
2. Невялікае паравое ці цеплаходнае судна, якое буксіруе розныя грузавыя судны ў порце.
3. У гарбарнай і футравой вытворчасці — цыліндрычны бак для перамешвання скур у вадкасці.
[Гал. barkas.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)