Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антысе́птыкі, ‑аў; адз. антысептык, ‑у, м.

1. Хімічныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне для знішчэння мікробаў. Часцей за ўсё ўжываюцца пры лячэнні ран.

2. Сродкі для засцярогі ад гніення драўляных частак будынкаў, шпалаў і пад.

антысепты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да антысептыкі.

антытаксі́ны, ‑аў; адз. антытаксін, ‑у, м.

Рэчывы, якія выпрацоўвае арганізм пад уплывам таксінаў і якія здольныя абясшкоджваць гэтыя таксіны.

антытаксі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да антытаксіну.

антытэ́за, ‑ы, ж.

1. Процілегласць; проціпастаўленне. // Стылістычны прыём супастаўлення процілеглых або кантрасных паняццяў і вобразаў.

2. Спец. Тое, што і антытэзіс.

антытэ́зіс, ‑а, н.

Спец. Суджэнне, якое проціпастаўляецца тэзісу.

антыўра́давы, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць урада. Нічога ў дэфензіўшчыкаў не выйшла са стварэннем масавай крымінальнай справы па абвінавачванню кампартыі Заходняй Беларусі ў антыдзяржаўнай, антыўрадавай дзейнасці. Сабаленка.

антыфашы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Праціўнік фашызму, удзельнік барацьбы з фашызмам.

антыфашы́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да антыфашыст.

антыфашы́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць фашызму. Антыфашысцкі рух.