стэрэатэлеві́зар, ‑а,
Тэлевізар, на экране якога ўзнаўляецца аб’ёмны адбітак, што перадаецца з тэлецэнтра.
стэрэатэлеві́зар, ‑а,
Тэлевізар, на экране якога ўзнаўляецца аб’ёмны адбітак, што перадаецца з тэлецэнтра.
стэрэафані́чнасць, ‑і,
Уласцівасць стэрэафанічнага.
стэрэафані́чны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з выкарыстаннем стэрэафаніі.
стэрэафані́я, ‑і,
Спосаб узнаўлення гуку, які дае магчымасць вызначыць напрамак гучання і размяшчэння крыніцы гуку ў прасторы.
[Ад грэч. stereos — прасторавы і phōnē — гук.]
стэрэафі́льм, ‑а,
Стэрэаскапічны фільм.
стэрэахі́мія, ‑і,
Вучэнне аб прасторавым размяшчэнні атамаў у малекулах хімічных злучэнняў.
[Ад грэч. stereos — прасторавы і слова хімія.]
стэрэаэкра́н, ‑а,
Экран, прызначаны для дэманстрацыі стэрэафільмаў.
стэрэаэфе́кт, ‑у,
Уражанне рэльефнасці, аб’ёмнасці адлюстравання.
стэрэо́метр, ‑а,
Прыбор для выканання па паземных фатаграфіях, аэраздымках і касмічных фотаздымках розных вымярэнняў адбіткаў аб’ектаў у працэсе іх стэрэаскапічнага разглядання.
[Ад грэч. stereos — цвёрды; прасторавы, аб’ёмны і metreō — вымяраю.]
стэтаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стэтографа, стэтаграфіі.