Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

стэрэатруба́, ‑ы; мн. ‑трубы, ‑труб; ж.

Артылерыйскі аптычны прыбор для назірання за цэлямі і вымярэння вуглоў. [Маскоўскі] неафіцыйны ад’ютант .. афіцэра разведкі Канатнікава .. дбайна сочыць, каб не прапаў вялікі скураны чамадан капітана і скрынка са стэрэатрубамі, біноклямі, якія належаць узводу першай разведкі. Навуменка.

стэрэаты́п, ‑а, м.

1. Металічная, гумавая або пластмасавая копія друкарскага набору, якая служыць для друкавання шматтыражных і паўторных выданняў; матрыца.

2. перан. Нязменны, агульнапрыняты ўзор, якога прытрымліваюцца; шаблон, трафарэт. У многіх артыкулах і вершах сталі стэрэатыпам «крывавыя мазалі» як сімвал працы і людскога гора. Грахоўскі.

[Ад грэч. stereos — цвёрды і typos — адбітак.]

стэрэатыпава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. стэрэатыпаваць.

стэрэатыпава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад старэатыпаваць.

стэрэатыпава́цца, ‑пуецца; незак.

Зал. да стэрэатыпаваць.

стэрэатыпава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак. і незак., што.

Спец. Зрабіць (рабіць) стэрэатып чаго‑н.

стэрэатыпёр, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па вырабу стэрэатыпаў.

стэрэаты́пія, ‑і, ж.

Спец.

1. Выраб стэрэатыпаў, а таксама спосаб друкавання з іх.

2. Механічнае паўтарэнне адных і тых самых рухаў, слоў і пад., якія назіраюцца пры некаторых псіхічных захворваннях.

стэрэаты́пнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць стэрэатыпнага (у 2 знач.). Стэрэатыпнасць адказу.

стэрэаты́пны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да стэрэатыпа (у 1 знач.). Стэрэатыпны сплаў. // Надрукаваны са стэрэатыпа. Стэрэатыпнае выданне.

2. перан. Які часта паўтараецца, стаў звычайным, агульнапрынятым. Першым на стэрэатыпныя пытанні суда адказваў Тарашкевіч. Ліс. // Шаблонны, трафарэтны. Стэрэатыпная фраза. □ Спачатку я цярпліва дзень у дзень пісала тыя палымяныя дыктоўкі, не адважваючыся выказаць сваіх адносін да іх стэрэатыпнага зместу і формы. Васілевіч.